Кiрмаш у Нэйi
Описание
Андрэ Маруа КIРМАШ У НЭЙI - Банiвэ быў гадоў на пяць-шэсць старэйшы за мяне, - пачаў Мафра, - але яго кар'ера была такая блiскучая, такая раптоўная, што я прывык лiчыць яго хутчэй сваiм апекуном, чым сябрам. Я яму за многае павiнен дзякаваць. Стаўшы мiнiстрам грамадскiх работ, ён узяў мяне ў сваю канцылярыю, а калi мiнiстэрства распалася, цудоўна ўладкаваў у прэфектуру. Вярнуўшыся да ўлады, Банiвэ атрымаў партфель мiнiстра калонiй. Я займаў тады ў Парыжы нiштаватую пасаду i прасiў яго, каб мяне нiкуды не пераводзiў. Адносiны памiж нашымi сем'ямi былi найлепшыя, i мы часта разам праводзiлi адпачынак: то мы ў iх, то яны ў нас. Нэлi Банiвэ мела гадоў пад сорак, прыгажосцi не страцiла i была iдэальнай жонкай мiнiстра. Муж яе моцна любiў. Я ўжо гадоў дзесяць, як быў жанаты, i жылi мы з Мадлен, вы гэта ведаеце, вельмi дружна. Нейк у пачатку чэрвеня Банiвэ запрасiлi нас паабедаць у адной з рэстарацыяў Булонскага Лесу. Нас было шэсць, вечар правялi мы весела, i пад поўнач нiхто не хацеў разыходзiцца. Банiвэ, чалавек дасцiпны i з гумарам, прапанаваў нам усiм паехаць на кiрмаш у Нэйi. Дарваўшыся да ўлады, ён любiць прыкiдвацца калiфам Гарунам-аль-Рашыдам, гэтакiм дабрадзеем, i слухаць, як навокал шэпчуцца: "Гляньце, гляньце, Банiвэ!"Книги из серии: Без серии
Кар'ера
11 просмотры книги
Нараджэнне майстра
2 просмотры книги
Часовы прыпынак
7 просмотры книги
Бiяграфiя
4 просмотры книги
Асабняк
0 просмотры книги
Кiрмаш у Нэйi
2 просмотры книги
Катэдральны сабор
0 просмотры книги
Добры вечар, дарагая
2 просмотры книги
Рыкашэт
0 просмотры книги
Вяртанне з палону
3 просмотры книги
Фiялкi ў сераду
3 просмотры книги
Комментарии: