Бiяграфiя
Описание
Андрэ Маруа Бiяграфiя Пераклад: Юрка Гаўрук Вялiзная сталовая была слаба асветлена завешанымi лямпамi. У гэтым годзе ў Лондане ўсталяваўся звычай абедаць у паўзмроку. Эрвэ Марсена, адшукаўшы сваё месца, убачыў, што ён сядзiць каля вельмi старой жанчыны, убранай у жэмчуг, лэдзi Хемптан. Ён не выявiў нездавальнення. Пажылыя жанчыны бываюць паблажлiвыя i часам расказваюць цiкавыя гiсторыi. Ну, а гэта, калi меркаваць па яе косым насмешлiвым позiрку, не была пазбаўлена жвавасцi i гумару. - На якой мове вы жадаецце размаўляць, пан Марсена?.. Па-французску цi па-ангельску? - Калi вам усё роўна, лэдзi Хемптан, мне лепш па-французску. - А пiшаце вы больш на ангельскiя тэмы. Я чытала вашу кнiгу пра Джозэфа Чэмберлена. Вельмi мяне забавiла, бо ўсiх гэтых людзей я ведала... А цяпер што вы мяркуеце рабiць? Малады француз уздыхнуў: - Мне б хацелася намаляваць вобраз Байрана, але аб iм ужо столькi напiсана. З навiнкамi я азнаёмiўся грунтоўна. Захавалiся пiсьмы Мэры Шэлi, паперы графiнi Гвiчыёлi, але ўсё гэта апублiкавана. Мне б што-небудзь свежае, невыдадзенае, а толькi дзе яго знойдзеш.Книги из серии: Без серии
Зялёны пас
1 просмотры книги
Кар'ера
11 просмотры книги
Нараджэнне майстра
2 просмотры книги
Часовы прыпынак
7 просмотры книги
Бiяграфiя
4 просмотры книги
Асабняк
0 просмотры книги
Кiрмаш у Нэйi
2 просмотры книги
Катэдральны сабор
0 просмотры книги
Добры вечар, дарагая
2 просмотры книги
Рыкашэт
0 просмотры книги
Комментарии: