Часовы прыпынак
Описание
Андрэ Маруа ЧАСОВЫ ПРЫПЫНАК - Самае дзiўнаё здарэнне ў маiм жыццi? - запытала яна. - Вы паставiлi мяне ў тупiк. У маiм жыццi было шмат усякiх здарэнняў i прыгод. - I, мабыць, яшчэ будуць. - О не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамi... Iначай кажучы, мне патрэбен спакой... Мяне цалкам задавальняе, калi я вечарам застаюся адна i магу перачытаць даўнейшыя лiсты альбо паслухаць пласцiнку. - Быць не можа, каб ад вас адвярнулiся кавалеры... Ваш твар захаваў усю сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту i, магчыма, перажытых пакут нават надаюць яму нешта ўзвышанае... Гэта чаруе, прываблiвае... - Ласкавае слова прыемна чуць... Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннiкi. Але бяда ў тым, што я iм не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль дабiваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць... альбо рэўнасць. I я сабе кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю, развязка якой мне зараней вядома?.. У маладосцi - iншая справа. Кожны раз мне здавалася, што я знайшла чалавека цудоўнага, якi мяне вырве з няпэўнасцi. Я iмкнулася да яго з чыстым сэрцам. Ды вось, усяго пяць гадоў назад, калi я пазнаёмiлася з Рэно, маiм мужам, у мяне было ў...Книги из серии: Без серии
Зялёны пас
1 просмотры книги
Кар'ера
11 просмотры книги
Нараджэнне майстра
2 просмотры книги
Часовы прыпынак
7 просмотры книги
Бiяграфiя
4 просмотры книги
Асабняк
0 просмотры книги
Кiрмаш у Нэйi
2 просмотры книги
Катэдральны сабор
0 просмотры книги
Добры вечар, дарагая
2 просмотры книги
Комментарии: