Добры вечар, дарагая
Описание
Андрэ Маруа ДОБРЫ ВЕЧАР, ДАРАГАЯ - Ты куды, Антуан? - запытала мужа Франсуаза Кеснэ. - Пайду на пошту. Здам заказное i выведу пагуляць Маўглi... Дождж перастаў. Хмары над Ментонай распаўзлiся. Бярэцца на пагоду. - Доўга не баўся. Я запрасiла на абед Сабiну Ламбер-Леклерк з мужам... Ну так, я прачытала ў "Эклерэры", што яны прыехалi ў Нiццу на некалькi дзён. Вось я i напiсала Сабiне... - Ах, Франсуаза! Навошта?.. Палiтыка, якую праводзiць яе муж, мне агiдная, i сама Сабiна... - Не бурчы, Антуан... Ты ж не скажаш, што Сабiна табе не падабаецца!.. Да таго як мы пажанiлiся, яе лiчылi тваёй нявестай... - Вось iменна... I яна мне нiколi не даруе, што я аддаў перавагу табе. А потым я гадоў пятнаццаць яе не бачыў; цяпер яна, мабыць, дзябёлая матрона... - I зусiм яна не матрона, - адказала Франсуаза. - Сабiна толькi на тры гады старэй за мяне. I ва ўсякiм разе шкадаваць позна ўжо... Сабiна i яе муж будуць тут а восьмай гадзiне. - Ты хоць бы параiлася са мной... Чаму ты так зрабiла?.. Ты ж ведаеш, што мне гэта непрыемна.Книги из серии: Без серии
Часовы прыпынак
7 просмотры книги
Бiяграфiя
4 просмотры книги
Асабняк
0 просмотры книги
Кiрмаш у Нэйi
2 просмотры книги
Катэдральны сабор
0 просмотры книги
Добры вечар, дарагая
2 просмотры книги
Рыкашэт
0 просмотры книги
Вяртанне з палону
3 просмотры книги
Фiялкi ў сераду
3 просмотры книги
Жыццё людзей
13 просмотры книги
Гатэль 'Танатос Палац'
9 просмотры книги
Комментарии: