Нараджэнне майстра
Описание
Андрэ Маруа НАРАДЖЭННЕ МАЙСТРА Мастак П'ер Душ якраз канчаў нацюрморт - кветкi ў аптэчным слоiку i баклажаны на талерцы, - калi ў майстэрню ўвайшоў пiсьменнiк Поль-Эмiль Глез. Некалькi хвiлiн Глез глядзеў, як працуе яго сябар, потым рашуча сказаў: - Не! Мастак перастаў падпраўляць баклажан i ў здзiўленнi падняў галаву. - Не, - паўтарыў Глез. - Не! Так ты нiколi не будзеш мець поспеху. Ёсць у цябе майстэрства, ёсць у цябе талент, i чалавек ты сумленны. Але твой жывапiс, галубчык, занадта просты, нават банальны. Ён не крычыць, не лезе ў вочы. У Салоне, дзе пяць тысяч палотнаў, твае карцiны не прыцягнуць увагi сонных разявак... Не, П'ер Душ, поспеху мець ты не будзеш. А шкада. - Але чаму? - уздыхнуў сумленны мастак. - Я малюю тое, што бачу. Стараюся выявiць тое, што адчуваю. - Справа не ў гэтым, мой бедны сябра. У цябе ёсць жонка, галубчык, жонка i трое дзяцей. Кожнаму з iх трэба па тры тысячы калорый у дзень. А карцiн куды больш, чым пакупнiкоў, i дурняў куды больш, чым знаўцаў. То якiм жа спосабам, П'ер Душ, ты мяркуеш выбiцца з натоўпу нiкому не вядомых няўдачнiкаў? - Працай, - адказаў мастак, - i шчырасцю.Книги из серии: Без серии
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Париж 44 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Письма незнакомке 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Роберт и Элизабет Браунинг 12 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Зялёны пас 1 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Кар'ера 11 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Нараджэнне майстра 2 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Часовы прыпынак 7 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Бiяграфiя 4 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Асабняк 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Кiрмаш у Нэйi 2 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Катэдральны сабор 0 просмотры книги
Комментарии: