Вяртанне (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Вяртанне Пераклад: Сяргей Мурашка Нiзкiя хвалi аднастайна хвошчуць бераг. Белыя хмаркi таропка бягуць па бяскрайнiм небасхiле, падхопленыя рэзкiм ветрам, быццам чайкi. А ўнiзе, на дне лагчыны, якая спускаецца да мора, грэецца на сонцы вёска. На далёкiм канцы пры дарозе адзiнока стаiць хата Мартэн-Левекаў. Гэта маленькая рыбацкая мазанка пад страхою з мяцёлкай блакiтнага касачу на вiльчыку. Да ганка прыткнуўся маленькi, з лапiк, агарод, дзе расце цыбуля, некалькi качаноў капусты, пятрушка i цьмянец. Жываплот адгароджвае яго ад дарогi. Мужчына цяпер у моры, а жанчына нацягнула на сцяне шырокую бурую сетку, падобную на вялiзнае павуцiнне, i цыруе вочкi. Каля веснiчак у адкiнутым назад i прыстаўленым бiльцам да плота плеценым крэсле сядзiць дзяўчынка чатырнаццацi гадоў i латае пералатаную бядняцкую бялiзну. Другое дзяўчо, на год маладзейшае, гушкае на руках дзiця, якое яшчэ не ўмее нi хадзiць, нi гаварыць; а двое малых - двух i трох гадоў - сядзяць проста на зямлi носам у нос, грабуцца ў зямлi нязграбнымi ручкамi i кiдаюцца адно аднаму ў твар пяском.Книги из серии: Без серии
Аздоба (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Месячнае святло (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Горны гатэль (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Хрышчэнне (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Вяртанне (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Страх (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Пратэктар (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Мартэнава дачка (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Пасаг (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: