Горны гатэль (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Горны гатэль Пераклад: Сяргей Шупа Падобны да ўсiх драўляных гатэльчыкаў, якiх шмат параскiдана ў Верхнiх Альпах, каля падножжа ледавiкоў, у скалiстых i голых калiдорах мiж белых горных вяршыняў, гатэль Шварэнбах дае прытулак вандроўнiкам, што перапраўляюцца цераз перавал Жэмi. Шэсць месяцаў ён застаецца адчынены, у iм жыве сям'я Жана Хаўзэра, а пасля, калi навальвае столькi снегу, што ён забiвае лагчыну i цалкам перакрывае спуск у Лёэш, Хаўзэры - жанчыны, бацька i тры сыны - адыходзяць, пакiнуўшы сцерагчы будынак старога праваднiка Гаспара Хары, маладога Ульрыха Кюнсi i Сэма, вялiзнага горнага сабаку. Два мужчыны i сабака застаюцца да вясны ў гэтай снежнай турме, маючы перад вачыма адно вялiзны белы схiл Бальмхорна. З усiх бакоў iх акаляюць бледныя зiхатлiвыя вяршынi, скаваныя, заваленыя, пахаваныя пад снегам, што грувасцiцца вакол iх, ахутвае, душыць, расцiскае маленькi дамок, навальваецца на дах, даходзiць аж да вокнаў i заносiць дзверы. Таго дня сям'я Хаўзэраў збiралася вярнуцца ў Лёэш, бо наблiжалася зiма i спуск рабiўся небяспечны.Книги из серии: Без серии
Старик
1 просмотры книги
Шалёная (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Жулi Рамэн (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Аздоба (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Месячнае святло (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Горны гатэль (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Хрышчэнне (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Вяртанне (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Страх (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Пратэктар (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Комментарии: