Аздоба (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Аздоба Пераклад: Змiцер Колас Гэта была адна з тых чароўных i мiлых дзяўчат, якiя, нiбыта па iронii лёсу, нараджаюцца ў небагатых чыноўнiцкiх сем'ях. У яе не было нi пасагу, нi вялiкiх надзей, нiякiх шанцаў на тое, каб з ёю пазнаёмiўся i, пакахаўшы, ажанiўся чалавек багаты i самавiты; i яна без нараканняў згадзiлася пайсцi замуж за дробнага службоўца з Мiнiстэрства народнай асветы. Яна не магла купляць сабе аздобы i жыла сцiпла, але адчувала сябе няшчаснай, адарванай ад таго жыцця, для якога была народжаная, бо сярод жанчын няма падзелу на саслоўi i класы - прыгажосць, прывабнасць i зграбнасць заўжды замяняюць iм радавiтасць i сямейныя прывiлеi. Уласцiвыя iм прыродная чуйнасць, iнстынктыўны густ i гнуткасць розуму - вось тая адзiная iерархiя, якая дазваляе дзяўчатам з народа раўняцца з самымi знакамiтымi панямi. Яна пакутавала бесперастанна, бо адчувала, што народжана для самага далiкатнага жыцця, самай вытанчанай раскошы. Яна пакутавала праз бядоту свайго жытла, праз галiзну сцен, праз убоства праседжаных крэслаў i брыдкiх фiранак. Усё тое, чаго б нават не заўважыла iншая жанчына таго ж саслоўя, мучыла i абурала яе. Выгляд...Книги из серии: Без серии
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Вязнi (на белорусском языке) 9 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Вар'ятка (на белорусском языке) 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Старик 1 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Шалёная (на белорусском языке) 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Жулi Рамэн (на белорусском языке) 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Аздоба (на белорусском языке) 4 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Месячнае святло (на белорусском языке) 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Горны гатэль (на белорусском языке) 4 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке) 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Хрышчэнне (на белорусском языке) 1 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Вяртанне (на белорусском языке) 2 просмотры книги
Комментарии: