Падзенне (на белорусском языке)
Описание
Альбэр Камю Падзенне Пераклаў Змiцер Колас Прабачце, пане, вы не палiчыце за назойлiвасць, калi я прапаную вам свае паслугi? Бо iначай, баюся, вам не ўдасца згаварыцца з гэтым шаноўным гарылаю, што кiруе лёсам у тутэйшай карчомцы. На жаль, ён размаўляе толькi па-галандску. I калi вы не дазволiце мне растлумачыць яму ваш iнтэрас, ён наўрад цi здагадаецца, што вы хочаце выпiць ядлаўцовай гарэлкi. Ну вось, асмелюся спадзявацца, ён мяне зразумеў; тое, як ён кiўнуў галавой, павiнна азначаць, што мае довады яго пераканалi. Бачыце? Сапраўды - пайшоў, i нават спяшаецца, але з якою ўмудронаю сталасцю ён гэта робiць! Вам, трэба сказаць, пашанцавала - ён не забурчаў. Бо калi ён хоча адмовiць клiенту, яму досыць буркнуць, i настойваць ужо нiхто не рашаецца. Лiчыцца толькi з сваiм гуморам прывiлей вялiкiх звяроў. Але дазвольце адвiтацца, быў вельмi рады вам дагадзiць. О, што вы, што вы, пане, я вам вельмi ўдзячны i з прыемнасцю прыняў бы гэтае запрашэнне, але баюся, што i так ужо надакучыў вам. Вы вельмi прыязны. Што ж, стаўлю свой кiлiшак побач з вашым. Ваша праўда, яго маўклiвасць проста аглушае. Яна падобна да цiшынi вячыстых лясоў, пагрозлiвай, як гармат...Книги из серии: Без серии
Между да и нет
1 просмотры книги
Нямкi (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Мiф пра Сiзiфа (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чужанiца (на белорусском языке)
6 просмотры книги
Падзенне (на белорусском языке)
19 просмотры книги
Госць (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Записные книжки (Март 1951 - декабрь 1959)
4 просмотры книги
Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: