Чужанiца (на белорусском языке)
Описание
Альбэр Камю Чужанiца Пераклаў Змiцер Колас Частка першая I Сёння памерла мама. Цi, можа, учора, не ведаю. Я атрымаў тэлеграму з прытулку: "Сканала мацi. Пахаванне заўтра. Шчыра спачуваем". Тут ладу не дойдзеш. Мабыць, i ўчора. Прытулак для састарэлых - у Марэнга, за восемдзесят кiламетраў ад Алжыра. А другой гадзiне сяду ў аўтобус i надвячоркам буду там. Значыць, змагу пасядзець ля труны i заўтра ўвечары ўжо вярнуся. Папрасiў у патрона два днi. Вядома, ён не мог мне адмовiць, калi ўжо такая прычына. Але выгляд у яго быў незадаволены. Я нават сказаў: "Гэта ж не мая вiна". Ён прамаўчаў. I я падумаў, што не павiнен быў казаць яму гэтага. Урэшце, мне не было за што перапрошваць. Бадай, гэта ён павiнен быў мне паспачуваць. Але, вiдаць, ён зробiць гэта паслязаўтра, калi ўбачыць мяне ў жалобе. А цяпер яшчэ мама нiбы i не памерла. Вось пасля пахавання - тады ўжо справа будзе ясная, i ўсё пойдзе так, як яно прынята афiцыйна. А другой гадзiне сеў у аўтобус. Спёка была страшэнная. А паеў, як звычайна, у шынку ў Селеста. Яны там усе мяне шкадавалi, i Селест сказаў: "Мацi ва ўсiх адна". Калi я сабраўся iсцi, усе правялi мяне да дзвярэй. У галаве была нейкая затлума - яшчэ ж трэба было забегчы да Эмануэля пазычыць чорны гальштук i жалобную павязку на руку. У яго некалькi месяцаў назад памёр дзядзька.Книги из серии: Без серии
Между да и нет
1 просмотры книги
Нямкi (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Мiф пра Сiзiфа (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чужанiца (на белорусском языке)
6 просмотры книги
Падзенне (на белорусском языке)
19 просмотры книги
Госць (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Записные книжки (Март 1951 - декабрь 1959)
4 просмотры книги
Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Комментарии: