Госць (на белорусском языке)
Описание
Альбэр Камю Госць Пераклад: Змiцер Колас Настаўнiк глядзеў, як да школы наблiжалiся двое. Адзiн быў на канi, другi iшоў пешкi. Яны яшчэ не падышлi да пагорка, на стромым схiле якога тулiлася школа, i марудна, з цяжкасцю прабiралiся наперад па прыцярушаным снегам каменнi, раскiданым на неабсяжным абшары высокага i пустэльнага ўзгор'я. Час ад часу конь спатыкаўся i пырхаў. Гукаў яшчэ чуваць не было, але кожны раз настаўнiк бачыў, як з конскiх ноздраў вырываюцца воблачкi пары. Адзiн з тых, прынамсi, ведаў тутэйшыя мясцiны. Яны рухалiся дакладна па сцяжыне, хоць вось ужо некалькi дзён яна была прыхаваная снегам i гразёю. Настаўнiк разлiчыў, што на пагорку яны будуць не раней як праз паўгадзiны. Было холадна, ён вярнуўся ў школу па вязаны нацельнiк. Ён прайшоў праз пусты i настылы класны пакой. На чорнай дошцы ўжо трэцi дзень цяклi да сваiх вусцяў чатыры галоўныя ракi Францыi, намаляваныя каляроваю крэйдай. Снег выпаў у сярэдзiне кастрычнiка, знянацку, раптам, адразу пасля васьмi месяцаў засухi, хоць перад тым не было нiводнага дажджу. Дзесяткi два вучняў, што жылi ў навакольных вёсках, рассыпаных па ўзгор'i, цяпер не прыходзiлi. Трэба было чакаць па...Книги из серии: Без серии
Между да и нет
1 просмотры книги
Нямкi (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Мiф пра Сiзiфа (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чужанiца (на белорусском языке)
6 просмотры книги
Падзенне (на белорусском языке)
19 просмотры книги
Госць (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Записные книжки (Март 1951 - декабрь 1959)
4 просмотры книги
Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Записные книжки. Март 1951 – декабрь 1959
12 просмотры книги
Комментарии: