Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Описание
Гэрбэрт Уэлс Вайна сусветаў Кнiга першая ПРЫБЫЦЦЁ МАРСIЯНАЎ I НАПЯРЭДАДНI ВАЙНЫ У апошнiя гады дзевятнаццатага стагоддзя нiхто не паверыў бы, што за ўсiмi падзеямi на Зямлi пiльна i ўважлiва сочаць iстоты больш развiтыя, чым чалавек, хоць яны такiя ж смертныя, як i ён; што ў той час, як людзi займалiся сваiмi справамi, iх даследавалi i вывучалi, мабыць, гэтак жа поўна i ўсебакова, як чалавек пад мiкраскопам вывучае эфемерныя стварэннi, якiя кiшаць i размнажаюцца ў кроплi вады. З бясконцай самазадаволенасцю мiтусiлiся людзi на ўсiм зямным шары, занятыя сваiмi дробязнымi справамi, упэўненыя ў сваёй уладзе над матэрыяй. Магчыма, iнфузорыя пад мiкраскопам паводзiць сябе гэтаксама. Нiхто нават не здагадваўся, што больш старыя кропкi сусвету - крынiца небяспекi для роду людскога; нават думка пра якое-небудзь жыццё на iх здавалася неверагоднай i крамольнай. Мiжвольна ўспамiнаюцца тагачасныя агульнапрынятыя погляды. Дапускалася найбольш рэальнае: на Марсе жывуць iншыя людзi, магчыма, менш развiтыя, чым мы, але, ва ўсякiм выпадку, яны гатовы па-сяброўску сустрэць нас як найбольш цывiлiзаваных гасцей, якiя нясуць асвету. Мiж тым праз бездань прасторы на Зямлю прагна i зайздросна глядзелi iстоты з высокаразвiтым, халодным i абыякавым iнтэлектам; яны пераўзыходзiлi нас настолькi, наколькi мы пераўзыходзiм вымерлых жывёлаў, i выпрацоўвалi дакладныя, варожыя для нас планы. Пачатак дваццатых гадоў разбурыў нашы iлюзii.Книги из серии: Без серии
Статьи - 2
6 просмотры книги
Долина пауков
0 просмотры книги
Кланг-утанг острова Борнео
0 просмотры книги
Морская Дама, Узор из лунного света
22 просмотры книги
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Вайна сусветаў (на белорусском языке)
1 просмотры книги
ВОСХОЖДЕНИЕ МАМОЧКИ НА ПИК СМЕРТИ
0 просмотры книги
Аргонавты Времени
0 просмотры книги
Игры на полу
1 просмотры книги
Комментарии: