Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Описание
Гэрбэрт Уэлс Чалавек-невiдзiмка Раздзел I З'ЯЎЛЕННЕ НЕЗНАЁМЦА Незнаёмец з'явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зiмовы дзень бушавалi вецер i завiруха - апошняя завiруха ў гэтым годзе, аднак ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пяшком; у руцэ, абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялiкi чорны сакваяж. Ён быў захутаны з галавы да пят; шырокiя палi капелюша хавалi ўвесь твар, вiднеўся толькi блiскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi", ледзьве перастаўляючы ногi ад холаду i знямогi, i кiнуў сакваяж на падлогу. - Агню! - крыкнуў ён. - У iмя чалавекалюбства! Пакой i агню! - Ён строс з сябе снег i пайшоў за мiсiс Хол у прыёмную, каб абгаварыць умовы. Размова была кароткая. Кiнуўшы ёй два савярэны, незнаёмец пасялiўся ў карчме. Мiсiс Хол запалiла камiн i пакiнула свайго госця, каб уласнаручна згатаваць яму абед. Раздабыць у Айпiнгу зiмой пастаяльца, ды яшчэ такога, якi не таргуецца, гэта была нечуваная ўдача, i мiсiс Хол вырашыла паказаць сябе вартай шчаслiвага выпадку, якi выпаў на яе долю.Книги из серии: Без серии
Статьи
10 просмотры книги
Статьи - 2
6 просмотры книги
Долина пауков
0 просмотры книги
Кланг-утанг острова Борнео
0 просмотры книги
Морская Дама, Узор из лунного света
22 просмотры книги
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Вайна сусветаў (на белорусском языке)
1 просмотры книги
ВОСХОЖДЕНИЕ МАМОЧКИ НА ПИК СМЕРТИ
0 просмотры книги
Аргонавты Времени
0 просмотры книги
Игры на полу
1 просмотры книги
Комментарии: