Казкi (на белорусском языке)
Описание
Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг КАЗКI АДКУЛЬ У КIТА ТАКАЯ ГЛОТКА Гэта было даўно, мой мiлы хлопчык. Жыў-быў Кiт. Ён плаваў па моры i еў рыбу. Ён еў i ляшчоў, i яршоў, i бялугу, i сяўругу, i селядца, i селядцову цётку, i плотачку, i яе сястрычку, i шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра. Якая рыба трапiцца, тую i з'есць. Разявiць рот, гам - i гатова! Так што ўрэшце ва ўсiм моры ацалела адна толькi Рыбка, ды i тая Малютка-Колюшка. Гэта была хiтрая Рыбка. Яна плавала побач з Кiтом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькi тым i ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост i сказаў: - Есцi хачу! I маленькая хiтранькая Рыбка сказала яму маленькiм хiтранькiм голасам: - Цi каштавала ты чалавека, высакароднае i велiкадушнае стварэнне? - Не, - адказаў Кiт. - А якi ён на смак? - Вельмi смачны, - сказала Рыбка. - Смачны, ды толькi крыху калючы. - Ну, дык прынясi мне iх сюды з паўдзесятка, - сказаў Кiт i так ударыў хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай. - Хопiць табе i аднаго! - сказала Малютка-Колюшка. - Плывi да саракавога градуса паўночнай шыраты i да пяцiдзеся...Книги из серии: Без серии
Девять сборников рассказов
11 просмотры книги
Стихи
36 просмотры книги
Маўглi (на белорусском языке)
25 просмотры книги
Томплинсон
0 просмотры книги
Агасфер
0 просмотры книги
Казкi (на белорусском языке)
5 просмотры книги
Бремя белых
0 просмотры книги
Комментарии: