Хвароба (на белорусском языке)
Описание
Якуб Колас Хвароба Жыў-быў... Жылi-былi. Так звычайна пачынаюцца казкi. Пачатак хоць i стары, але добры, i не варта ламаць галавы, каб выдумаць новы. Гэтак пачну i я няхай дзяды не гневаюцца на мяне. Ну дык вось. Жылi-былi на свеце два браты. Праўда, - нашто лгаць? - жывуць яны i цяпер, хоць i не бачацца адзiн з другiм i жыццё iх рознае. Калi браты былi не падзелены, хадзiлi яны разам на работу, у заработкi, або проста наймалiся да людзей, бо самi яны былi бедныя, а сядзець дарма дома не любiлi. Раз браты, пабраўшы косы, пайшлi на ўвесь дзень касiць. Касiлi яны, касiлi i патамiлiся. - Ну, што? - сказаў Усход. - Давай, брат, адпачнем. - Давай адпачнем, - згадзiўся Захад. Адзiн брат называўся Ўсход, а другi - Захад. Iмёны ў iх дзiўныя, так даўней людзi не называлiся. Цяпер жа называцца можна як хочаш, а калi хто не верыць, няхай сам паглядзiць у насценны каляндар, выдадзены Беларускiм Дзяржаўным Выдавецтвам на тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмы год. Узялi браты косы на плечы i пайшлi ў цянёк, бо дзень быў гарачы. Развязалi торбу, з'елi па куску сала з хлебам i прылеглi, каб "сала завязалася", прытрымлiваючыся стар...Книги из серии: Без серии
Супраць вады (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Як птушкi дуб ратавалi (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Хвароба (на белорусском языке)
0 просмотры книги
На чужым грунце (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Цвiркун (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чортаў камень (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чыя праўда (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Хмарка (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: