Чыя праўда (на белорусском языке)
Описание
Якуб Колас Чыя праўда? Дубы шумелi аголенымi лапамi. Гэтым шумам-гулам спатыкалi яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў iм калi-нiкалi i нейкая глухая, затоеная трывога. Толькi ж гэтая трывога не пакiдала глыбокага следу на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны, кожны погляд сонца дадавалi столькi дабраты, столькi хараства, што не хацелася i ў думках трымаць гэту няясную трывогу. Патыханне цёплага веснавога ветрыку ў маладзенькiх дубовых лiсточках, яго вясёлая гутарка з iмi рабiла дубы нават шчаслiвымi. Адзiн дуб стаяў наводшыбе, на беразе рэчкi. Высока паднятая лысая галава яго, бязмерна тоўсты жаралiсты камель казалi за тое, што ён быў найбольш разважлiвым спамiж усiх тутэйшых дубоў. I калi дубы пераставалi думаць аб нягодах свае долi, ён заставаўся сур'ёзным i не паддаваўся парыванню маладой радасцi. - Слухайце, што я скажу вам, сябры дубы! - пачаў аднойчы мудры дуб. - Вось вы прыцiхлi, заспакоiлiся, i шчаслiвыя мары зрабiлi вас як бы малымi дзецьмi... Што ж, я хацеў бы, каб ваша радасць не мела канца i ваша доля была яшчэ шчаслiвейшая; толькi ж мушу сказаць вам, што не месца радасцi там, дзе ўзнялiся касцяныя рукi неадхiльнай смерцi.Книги из серии: Без серии
Як птушкi дуб ратавалi (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Хвароба (на белорусском языке)
0 просмотры книги
На чужым грунце (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Цвiркун (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чортаў камень (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чыя праўда (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Хмарка (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Ноч, калi папараць цвiце (на белорусском языке)
0 просмотры книги
У чым iх сiла (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Стары лес (на белорусском языке)
0 просмотры книги
На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: