Жывая вада
Описание
Якуб Колас Жывая вада I Даўно-даўно, не за нашу памяць было гэта. Шчаслiвы то быў куточак белага свету. Вольна жылося людзям у той краiне. Нiхто iх не гнаў, нiхто iх не крыўдзiў, нiкому яны не належалi. Багатая, урадлiвая была iх зямля. Шырока раскiнулiся iх палi, зялёныя травы сенажацей калыхалiся на ветры. Цiха i весела смяялiся кветкi, пазiраючы сваiмi пахучымi галоўкамi ў раку, якая паiла ўвесь той кут i тых, хто жыў i рос там, i давала яму жыццё. Усё жыло каля ракi, гэту раку людзi называлi Жывою Вадою. Усё жывое i нежывое любiла яе, i песнi волi разлiвалiся па ўсiх кутках шчаслiвай старонкi. Але не доўга астаецца шчасце на адным месцы. Пакiнула яно i той слаўны куточак. Нешта страшнае i незразумелае для чалавека зрабiлася там. Нейкая цёмная сiла пазайздросцiла шчасцю людзей. У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Борзда, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець i хутка зусiм згiнула дзесьцi ў зямлi. Толькi след, дзе цякла яна, надоўга астаўся на зямлi i гаварыў людзям пра даўнейшае жыццё. Гара ўсё расла. Праходзiў час, пусцела зямля, з гары сыпаўся жоўты пясок i засцiлаў ураджайны грунт. Людзi збяднелi, птушкi разляцелiся. Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькi арлы ды каршуны вiлi свае гнёзды на высокай гары, што ўсмактала ў сябе Жывую Ваду.Книги из серии: Без серии
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Камень 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Крынiца 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Адзiнокi курган 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Даль 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Купальскiя светлякi 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Жывая вада 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> На широкий простор 7 просмотры книги
Комментарии: