Забойства на вулiцы Морг (на белорусском языке)
Описание
Эдгар Алан По ЗАБОЙСТВА НА ВУЛIЦЫ МОРГ Што за песню спявалi сiрэны, якiм iмем назваўся Ахiл, калi хаваўся сярод жанчын, хоць i загадкавыя пытаннi, але i яны не застануцца без адказу. Сэр Томас Браўн Адметныя асаблiвасцi розуму, якiя адносяцца да аналiтычных, самi па сабе амаль не паддаюцца аналiзу. Мы мяркуем аб iх толькi па рэальных вынiках. Прынамсi, мы ведаем, што тым, хто валодае аналiтычнымi здольнасцямi, асаблiва калi чалавек надзелены гэтымi якасцямi шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крынiцай самай шчырай радасцi. Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваiмi фiзiчнымi здольнасцямi, з захапленнем выконваючы практыкаваннi, у час якiх дзейнiчаюць мышцы яго цела, аналiтык ганарыцца сваёй iнтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьцi розгадваць i разблытваць. Крынiцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткi, праз якiя выяўляецца яго талент. Такi чалавек захапляецца загадкамi, рэбусамi i крыптаграмамi, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень пранiклiвасцi, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынiкi, народжаныя самой душой i сутнасцю метаду, на самай справе здаюцца суцэльным патокам iнтуiцыi.Книги из серии: Без серии
Четыре зверя в одном (Человек-жираф)
0 просмотры книги
Герцог Де Л'Омает
0 просмотры книги
Разговор Эйрос и Хармионы (2)
1 просмотры книги
Забойства на вулiцы Морг (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Комментарии: