Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
Описание
Агата Крысцi Выкраданне прэм'ер-мiнiстра Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў Цяпер, калi вайна* i яе праблемы адышлi ў мiнулае, я думаю, што магу без апаскi расказаць свету пра тую ролю, якую мой сябар Пуаро сыграў у час нацыянальнага крызiсу. Таямнiца добра ахоўвалася. Нават шэпт не дайшоў да прэсы. Цяпер патрэба ў сакрэтнасцi прайшла, i, мне здаецца, будзе справядлiва, калi Ангельшчына даведаецца пра свой доўг перад маiм сябрам, дзiвакаватым маленькiм чалавечкам, чый незвычайны розум адвёў вялiкую катастрофу. * Першая сусветная вайна. Аднойчы ўвечары - я не буду падаваць такiх падрабязнасцей, як дата - я i мой сябар сядзелi ў яго дома. Пасля таго як я па iнвалiднасцi звольнiўся з армii, мне даручылi вербаваць навабранцаў, i ў мяне ўвайшло ў звычку вечарамi заходзiць да Пуаро i гаварыць з iм пра якiя-небудзь цiкавыя справы, якiмi ён мог бы заняцца. Тым вечарам я хацеў абмеркаваць з iм сенсацыю дня - не што iншае, як спробу забойства мiстэра Дэвiда Мак-Адама, прэм'ер-мiнiстра Ангельшчыны. Матэрыял у газетах быў старанна падчышчаны цэнзураю. Не было нiякiх дэталяў, апроч таго што прэм'ер-мiнiстр выратаваўся дзiўным чынам - куля крыху драпнула яму шчаку.Книги из серии: Без серии
Майор Уилбрехем ищет опасностей
3 просмотры книги
Джентльмен, одетый в газету
0 просмотры книги
Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Пропавшие чертежи
0 просмотры книги
Дом грез
0 просмотры книги
Комментарии: