Ведзьміна тоня

Описание

В. Гапееў Ведзьміна тоня …Калі выйсці за вёску і збочыць з пыльнай дарогі ўправа, па сцяжынцы, якую пратапталі рыбакі, прайсці з паўкіламетра полем, між радкамі калгасных буракоў, патрапіш на старую канаву. Вада ў ёй бывае тут толькі вясной і надта дажджлівым летам. Берагі канавы сталі пакатымі, зараслі месцамі густым вербалозам, па які стары, няспешлівы дзед Васіль прыходзіць кожную вясну – нарыхтаваць “матэрыялу” на новыя кошыкі. Дзед носіць пруткі вербалозу роўнымі снапкамі мо цэлы тыдзень, а потым надвячоркам у сваім двары пляце кошыкі. Кошыкі ў дзеда Васіля атрымліваюцца лёгкія, зручныя. Пляце вялікія, як мужчыне падняць, калі поўныя бульбы, і сярэднія – якраз для жанчын і бабуль. І зусім невялічкія –на розныя там патрэбы. Бяруць кошыкі ў дзеда ахвотна. Плату за іх ён вызначыў даўно: прынясеш восенню столькі бульбы, колькі ў той кошык умесціцца. З гэтым усе згаджаюцца, і як пачынаецца копка бульбы, у двары дзеда Васіля хутка вырастае ладная куча – нясуць бульбу, насыпаную з верхам. Дык вось, па гэтай самай канаве трэба ісці ўніз, да чарнеючага наперадзе алешніка. Хутка ў канаве з’явіцца вада, спачатку невялікімі праплешынамі, а потым і цячэнне ручая пахіліць траву ў адзін бок.

Книги из серии: Без серии

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500