Вечар (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Вечар Пераклад: Сяргей Шупа Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення i паехаў да сваёй сястры панi Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы i, пасварыўшыся з сям'ёй, напiсаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. Не сказаць, каб ён надта любiў панi Падуа, гэтую нiзенькую, нудлiвую, пабожную i заўсёды сярдзiтую жанчыну, але яму былi вельмi патрэбныя грошы, i таму ён згадаў, што з усёй яго раднi Падуа была адзiная, у каго ён яшчэ нiколi не вымагаў грошай. Бацька Варажу, былы садоўнiк у Анжэ, якi цяпер ужо пакiнуў працу, зачынiў свой кашалёк перад сынам-шыбенiкам i таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фiнансiстам, калi той атрымаў пасаду збiральнiка падаткаў у Ване. I вось Варажу выйшаў з цягнiка i, распытаўшы пра дарогу, накiраваўся да дома свайго швагра. Калi Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваiм кабiнеце i спрачаўся з брэтонскiмi сялянамi. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з крэсла, падаў яму руку над сталом, заваленым паперамi, i прамармытаў: "Сядайце, я праз хвiлiну буду вольны". Ён сеў i прадоўжыў спрэчку.Книги из серии: Без серии
Признание (2)
0 просмотры книги
Менуэт (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Жабрак (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Каханне (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Вечар (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Тамтэй (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Мошчы (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Бесполезная красота
11 просмотры книги
Сторож
2 просмотры книги
Вязнi (на белорусском языке)
9 просмотры книги
Комментарии: