Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)

Описание

Усевалад Нястайка Тарэадоры з Васюкоўкi Аповесць аб прыгодах двух сяброў Пераклад: Валянцiна Коўтун ЧАСТКА ПЕРШАЯ, якую расказвае Паўлуша Заўгародны Незвычайныя прыгоды Рабiнзона Кукурузы i яго вернага сябра i аднакласнiка Паўлушы Заўгароднага ў школе, дома i на бязлюдным востраве паблiзу вёскi Васюкоўка РАЗДЗЕЛ I Метро пад хлявом. Тарэадоры з Васюкоўкi. Сабакевiч - От злыбеда, авантурыст смаркаты! Ванька-а! Вылазь зараз жа! Бо такога дам кухталя - тыдзень будзеш чухацца! Вылазь, чуеш! Мы ляжым у густым бур'яне за клуняй, уткнуўшыся ў зямлю насамi, i не дыхаем. - Вылазь, антыхрыст, бо горш будзе! Ты ж мяне знаеш! - Знаю, знаю, - ледзь чутна ўздыхае мой сябар i нарэшце асмельваецца падаць голас. - Дзеду, - жаласна адклiкаецца ён. - Давай-давай! - Дзеду, - яшчэ жаласлiвей паўтарае мой сябар, - вы адыдзiцеся за хату, мы вылезем. Бо ж будзеце бiцца. - Яны мне яшчэ ўмовы ставяць, падшыванцы! Ану, вылазьце! - Ды мы ж не хацелi. Мы ж хацелi метро. Такое, як у Кiеве. - Я вам дам мятра! Я вам такога мятра дам, што...

Книги из серии: Без серии

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500