Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Автор: Ницше Фридрих Вильгельм

Серия:  Азбука-классика

Фридрих Ницше - немецкий философ, филолог-классик, поэт, автор таких известных трудов, как "Рождение трагедии из духа музыки", "По ту сторон добра и зла", "Генеалогия морали", "Антихрист" и др. В настоящем издании вниманию читателей предлагается философская поэма Ф.Ницше "Так говорил Заратустра", в которой основными являются идеи вечного возвращения и сверхчеловека. "Так говорил Заратустра" - это своего рода ницшеанская Библия.

Просмотры
8
Рейтинг
5.0 - +
Язык
Русский
Версия
Полная

Описание

Фрыдрых Нiцшэ Так сказаў Заратустра Пераклаў Васiль Сёмуха Кнiга ўсiм i нiкому ПЕРШАЯ ЧАСТКА ЗАРАТУСТРАВА ПРАДМОВА 1 Калi Заратустру споўнiлася трыццаць гадоў, пакiнуў ён радзiму i роднае возера i падаўся ў горы. Там ён шчасцiўся з духу свайго i адлюдненасцi i не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянiлася ягонае сэрца, - i аднаго разу ранiцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам i так сказаў да яго: "О вялiкае свяцiла! У чым было б тваё шчасце, калi б не было ў цябе тых, каму ты свецiш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзiла над маёй пячорай: ты стамiлася б ад свайго святла i руху, каб не я, каб не мой арол i не мая змяя. Але кожнае ранiцы мы чакалi цябе, прымалi шчодрасць тваю i мiлаславiлi цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялiкiм узяткам; i вось - мне патрэбныя рукi, каб разамкнулiся да мяне. Я хачу дарыць i надзяляць, пакуль сама разумныя людзi зноў не нацешацца са сваёй дурасцi, а бедныя - з багацця. Каб так сталася, я мушу сысцi ўнiз, як ты, калi кожнага вечара апускаешся ў бездань марскую, несучы сваё святло свету нiжняму, ты, сама багатае свяцiла!

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500