Сэрца на далоні

Сэрца на далоні

Автор: Шамякин Иван Петрович

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год. Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Просмотры
10
Рейтинг
7.7 - +
Язык
Русский
Версия
Полная

Описание

1 Доктар Яраш стаяў на даху веранды і свістаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свістаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лісце. У блакітнай бездані неба ўзнімалася чарада чаграшоў. Галубы кружылі над дачай. У «мікалаеўскіх чырвоных» гарэлі крылы. Раптам чараду быццам знесла ветрам: міг — і яна апынулася далёка над борам. І доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Ступіў на самы край даху. Пад яго цяжкім целам натужліва рыпнулі слупы веранды, забрынчалі шыбы. Ён хваляваўся, як хлапчук. Сонца, што ўзнялося над борам, біла праменнямі ў твар, сляпіла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзіцячы, локцем. З другога канца веранды стаяў яго сын Віктар, ростам траха не з бацьку, але худы, танклявы, даўганогі. Ён сачыў за галубамі ў палявы бінокль. Ля калодзежа сядзелі на лаўцы жанчыны. Іх цікавілі не галубы, а галубятнікі. — Смешна. Як дзіця. Цэлы дзень можа ганяць галубоў, — быццам з дакорам, але ў той жа час з замілаваннем да мужа сказала Галіна Адамаўна. — А я люблю людзей, якія могуць вось так захапляцца, — адказала Валянціна Андрэеўна, не зводзячы вачэй з Яраша.

Книги из серии: Без серии

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500