Порт у тумане (на белорусском языке)
Описание
Жорж Сiмэнон Порт у тумане Пераклад: Алесь Асташонак I. КОШКА Ў ДОМЕ Калi а трэцяй гадзiне дня яны ад'язджалi з Парыжа, яшчэ свяцiла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелi даехаць да Манту, як у купэ запалiлi лямпы. А калi мiнулi Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такi густы туман, што ў iм танулi нават чыгуначныя агнi. Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытулiў галаву да сцяны i, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назiраў за двума пасажырамi насупраць - такiмi непадобнымi адно да аднаго. Капiтан Жарыс спiць. Парык з'ехаў набок - вiдаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Гарнiтур памяты. А Жулi, склаўшы рукi на сумачцы са штучнай, пад кракадзiлавую, скуры, стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд. Камiсар крымiнальнай палiцыi Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё вiхурай урываюцца незнаёмыя людзi, цэлымi днямi, тыднямi, месяцамi патрабуюць пiльнай увагi, а пасля зноў знiкаюць у безаблiчным натоўпе.Книги из серии: Без серии
Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
7 просмотры книги
Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Мегрэ и 'Дело Наура'
43 просмотры книги
Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
18 просмотры книги
Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Порт у тумане (на белорусском языке)
10 просмотры книги
Раманiст (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Комментарии: