Якуб Колас Новая зямля Паэма I. ЛЕСНIКОВА ПАСАДА Мой родны кут, як ты мне мiлы!.. Забыць цябе не маю сiлы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсцi яшчэ раз, азiрнуцца, Сабраць з дарог каменнi тыя, Што губяць сiлы маладыя, К вясне б маёй хацеў вярнуцца. Вясна, вясна! не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты, Прыход твой радасны спаткаю, Цябе навек, вясна, хаваю. Назад не прыйдзе хваля тая, Што з быстрай рэчкай уплывае. Не раз яна, зрабiўшысь парам, На крыллях сонца дойдзе к хмарам Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе Нiхто з гранiц сваiх не выйдзе, З законаў, жыццем напiсаных, Або на дол спадзе ў туманах. Але хто нам яе пакажа? На дол вадой цi снегам ляжа? Не вернешся, як хваля тая,
Комментарии: