Неба, неба (на белорусском языке)
Описание
Эрык Фрэнк Расэл Неба, неба... Пераклаў Сяргей Мiхальчук Ён шырока расчынiў лiтыя чыгунныя дзверцы, загледзеўся ў вогнетрывалае чэрава печы, што адкрылася перад iм, i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Быццам узiраешся ў машынны адсек касмiчнага карабля. Тут, за дзверцамi, павiнны быць полымя i грукат, а з таго боку агню - зоркi. Падлога пад нагамi ўздрыгвае. На куртцы ў яго срэбныя гузiкi, на каўняры i пагонах - маленькiя срэбныя каметы. - Ну вось, - грымнула над вухам. - Зноў ты як адчынiў дзверцы, дык адразу i аслупянеў. I што ўжо там такога незвычайнага ў гэтай печы? Куртка з срэбнымi гузiкамi i каметамi знiкла, застаўся толькi засалены белы халат. Падлога пад нагамi больш не ўздрыгвала, адно рыпелi маснiчыны. Зоркi пагаслi, нiбыта iх нiколi i не было. - Нiчога, мсье Траба. - Тады ўвага! Распалi агонь, як цябе вучылi. - Зараз, мсье Траба. Ён схапiў ахапак пахучага хваёвага галля, сунуў яго ў печ i доўгай жалезнай качаргой запхнуў як мага глыбей. Потым другi ахапак, трэцi. Пасля падабраў з падлогi дзесятак маленькiх, клейкiх ад смалы хваёвых шышак i па адной закiнуў туды ж, у самую сярэдзiну. I задуменна паглядзеў на ўсё, што зрабiў сваiмi рукамi. Ракета, зараджаная хваёвымi шыпулькамi i шышкамi. Ото дурнота!Книги из серии: Без серии
Персона нон грата
1 просмотры книги
Разворот на 180°
9 просмотры книги
Ранняя пташка
19 просмотры книги
Ультима Туле
7 просмотры книги
Я – ничтожество
0 просмотры книги
Неба, неба (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Комментарии: