Муштук і папка

Описание

ДЗВЕ ПАХАРОНКІ У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім нас, мяне і жонку з нашай малою дачкой, знаёміла ўдава майго найстарэйшага брата. Таго амаль легендарнага Валодзі, які павінен быў забраць мяне з заходнебеларускай вёскі ў савецкі горад, як толькі я падрасту, а брат, закончыўшы свой сельгасінстытут, усталюецца ў пэўную самастойнасць. З гэтым не атрымалася… А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе. Братавая Надзя да сваіх сарака чатырох пастарэла ў злыбедах жонкі «ворага народа», працавала кандуктарам трамвая, жыла ў пакойчыку старога дома з падлеткам сынам. На гэты дзень яна ўзяла адгул. Калі мы селі ў трамвай і я хацеў узяць білеты, Надзея Іванаўна шапнула: — Не надо, Ваничка. Кондуктор — моя знакомая, проедем и так. Усмешка яе бядняцкай задаволенасці, што можа вось і так яшчэ пачаставаць дарагіх гасцей, запомнілася мне ледзь не поруч з яе расказам пра першае і адзінае спатканне з арыштаваным мужам. Познім зімовым вечарам, нарэшце падпільнаваўшы, дачакаўшыся таго, ад каго гэта залежала, яна ўпала перад ім на калені, у снег, і ён — надзіва — дазволіў спатканне. Валодзя быў скатаваны, у пашматаным, выбруджаным адзенні, і ён здолеў неяк шапнуць ёй:

Книги из серии: Без серии

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500