Маска (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Маска Пераклад: Нiна Мацяш У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты. Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа - аматары безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам, забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах, векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць", людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым узбуджаным натоўпе шмыгалi i юнакi ў чорных элегантных фраках i ўжо не першай свежасцi, але ўсё яшчэ юрлiвыя дзецюкi, якiя нiбы вышуквалi там, вынюхвалi нешта, затое ўсе маскi, здавалася, былi апанаваныя ...Книги из серии: Без серии
Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Мсцiвец (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чорт (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Вендэта (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Панi Парыс (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Маска (на белорусском языке)
2 просмотры книги
У моры (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Пампушка (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Знак (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: