Карычневая магiя
Описание
Андрэ Маруа КАРЫЧНЕВАЯ МАГIЯ У канцы мiнулага стагоддзя, - сказаў доктар Пцiклеман, - увайшло ў звычай у горадзе Пон-дэ-Лёр хадзiць вечарамi ў сад мэрыi на канцэрты мунiцыпальнай фiлармонii. I цяпер фiлармонiя выступае, як калiсьцi, заўсёды ў нядзелю, але ў садзе пуста. У прамыслоўцаў, камерсантаў i служачых, амаль у кожнага ёсць свая аўтамашына, вялiкая цi малая, i летнiя вечары яны праводзяць у вёсцы. Што да рабочых, то, у большасцi, кожны з iх мае свой радыёпрыёмнiк i, не выходзячы з дому, можа слухаць канцэрты з Парыжа альбо з Лазаны. Толькi некаторыя старажылы засталiся вернымi даўняй традыцыi, якая iм нагадвае аб мiнулых радасцях. Колькi хлопцаў i маладых дзяўчат, гадоў сорак назад, адгулялi свае заручыны ў гэтым садзе ў алеях пад каштанамi! А тым часам iхнiя бацькi, патураючы маладым, павольна крочылi метраў за трыццаць, i медныя трубы мунiцыпальнага аркестра парушалi цiшыню вечара гучным выкананнем папуры з "Гугенотаў", "Блакiтнага Дуная" i "Латарынгскага марша". Раз у тыдзень гэта "Алея ўздыхаў" (будзем яе так называць) у сентыментальным жыццi Пон-дэ-Лёра рабiлася тым жа, што ў Парыжы "Сцежка дабрадзеяў". Лiхтароў было мала. Прыцемкi абуджалi адвагу ў баязлiвых. Пах язмiну шырока разлiваўся ў паветры. I як было цiкава, сустракаючы пары закаханых, кожны раз по-новаму назiраць iх сваркi, iх зблiжэнне, i, нарэшце, гатоўнасць стаць мужам i жонкай.Книги из серии: Без серии
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Жыццё людзей 13 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Гатэль 'Танатос Палац' 9 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Кветкi па сезону 1 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Мiрына 3 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Бедная мама 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Карычневая магiя 1 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Падарожжа ў нябыт 2 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Мурашкi 0 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Пакаранне золатам 4 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Пасля вакацый 2 просмотры книги
https://img.mediagroup.live/template/img/no_img3.png"/> Палярына 0 просмотры книги
Комментарии: