Каля нябожчыка (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Каля нябожчыка Пераклад: Сяргей Шупа Ён памiраў паволi, як памiраюць хворыя на сухоты. Кожнага дня каля другой гадзiны ён садзiўся пад вокнамi гатэля на бульварную лаўку i глядзеў на спакойнае мора. Нейкi час ён сядзеў нерухома, грэючыся на сонцы, i маркотна ўглядваўся ў хвалi Мiжземнага мора. Часам ён пераводзiў позiрк на высокiя горы, што абступалi Мантон, вяршынi якiх патаналi ў смузе. Пасля ён вельмi павольна клаў адну нагу на другую - ногi былi худыя, адны косцi, абцягнутыя тканiнай, - i разгортваў кнiгу, заўсёды тую самую. Ён сядзеў нерухома i чытаў, чытаў вачыма i думкамi - здавалася, што ён чытаў усiм сваiм нядужым целам, а душа яго патанала, гублялася, знiкала ў гэтай кнiзе, аж пакуль пасвяжэлае паветра не выцiскала з яго грудзей кашаль. Тады ён уставаў i адыходзiў. Гэта быў высокi немец з белай барадой. Ён абедаў i вячэраў у сваiм пакоi i нi з кiм не размаўляў. Нейкая няясная цiкаўнасць цягнула мяне да яго. Аднойчы я сеў побач з iм, таксама дзеля прылiку ўзяўшы з сабой кнiгу - томiк вершаў Мюсэ.Книги из серии: Без серии
Исповедь (2)
2 просмотры книги
Мадмуазель Перль
4 просмотры книги
Нищий
1 просмотры книги
Скала чистиков
0 просмотры книги
Зонтик
3 просмотры книги
Каля нябожчыка (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке)
2 просмотры книги
Мсцiвец (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Чорт (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Вендэта (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Панi Парыс (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: