Ён (на белорусском языке)
Описание
Гi дэ Мапасан Ён? Пераклад: Сяргей Шупа П'еру Дэкурсэлю Мой дарагi дружа, ты нiчога не разумееш? Я адчуваю гэта. Ты думаеш, я звар'яцеў? Ну, можа, трошкi i звар'яцеў, але не ад таго, што ты думаеш. Так. Я жанюся. Вось. Але мае думкi i перакананнi не змянiлiся. Спароўванне з дазволу i пад аховай закона я лiчу глупствам, як i раней. Я перакананы, што восем мужоў з дзесяцi - раганосцы. Ды яны iншага i не заслугоўваюць за тое, што мелi глупства надзець на сябе кайданы, адмовiцца ад свабоднага кахання - адзiнай добрай i ўцешнай рэчы на гэтым свеце, абрэзаць крылы фантазii, якая заўсёды цягне нас да ўсiх жанчын i г. д. Больш чым калi я адчуваю, што няздольны кахаць толькi адну жанчыну, бо я занадта буду кахаць усiх астатнiх. Я б хацеў мець тысячу рук, тысячу вуснаў i тысячу... пачуццяў, каб здолець адначасова задушыць цэлае войска гэтых прывабных i малаважных iстот. I ўсё ж я жанюся. Дадам таксама, што я зусiм не ведаю сваёй будучай жонкi. Я бачыў яе мо разы чатыры цi пяць. Яна мне не брыдкая - гэтага мне дастаткова, каб рабiць з ёй тое, што я збiраюся рабiць. Яна нiзенькая, бялявая i тоўсценькая. А паслязаўтра я ўжо буду жадаць высокую, чарнявую i худую.Книги из серии: Без серии
Тимбукту
2 просмотры книги
Завяшчанне (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Цётка Саваж (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Жарт па-нармандску (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Ён (на белорусском языке)
3 просмотры книги
Два сябры (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Признание (2)
0 просмотры книги
Менуэт (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Жабрак (на белорусском языке)
1 просмотры книги
Каханне (на белорусском языке)
0 просмотры книги
Комментарии: