Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Описание
Шарль Пэро ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКI ПРЫГАЖУНЯ Ў СОННЫМ ЛЕСЕ Жылi сабе кароль з каралевай, i не было ў iх дзяцей. Так яны сумавалi праз гэта, так сумавалi, што i сказаць няможна. Ужо i ўсе святыя крынiцы на свеце пааб'ездзiлi, i малiлiся, i бажылiся, i пацеры ўвесь час казалi - чаго толькi не рабiлi, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такi зацяжарыла i нарадзiла дачку. Хрэсьбiны справiлi пышныя. За хросных мацi да маленькай прынцэсы паклiкалi ўсiх чараўнiц, якiх толькi ўдалося знайсцi ў каралеўстве (а iх аказалася сем). Бацькам хацелася, каб кожная паводле звычаю, якi тады быў у чараўнiц, надзялiла iх дачку якiм-небудзь дарам i каб прынцэса, такiм чынам, мела ўсе найлепшыя якасцi, якiя сабе можна ўявiць. Пасля хрэсьбiнаў госцi ўсёй кампанiяй вярнулiся ў каралеўскi палац, i там чараўнiцам зладзiлi вялiкi банкет. Перад кожнай паклалi раскошны футарал з чыстага золата, а ў iм ляжалi залатыя лыжка, вiдэлец i нож, аздобленыя дыяментамi i рубiнамi. Калi ўсе сядалi за стол, у залу раптам увайшла старая варажбiтка, якую нiхто не запрашаў, бо яна больш за пяцьдзесят гадоў не выходзiла са сваёй вежы i ўсе лiчылi, што яна памерла цi ляжыць там зачараваная. ...Книги из серии: Без серии
Хохлик
0 просмотры книги
Замарашка
1 просмотры книги
Волшебница
0 просмотры книги
Чубчик-Рикки
0 просмотры книги
Волшебство
0 просмотры книги
Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
4 просмотры книги
Комментарии: