Блакит

Описание

Уваскрасеньне ўчарашняга дня Лірычна-дакументальны расповяд Унуку Валянціну прысьвячаю... У гэтым расповедзе, які прадстаўляю чытачам “Дзеяслова, у значным скароце, няма літаратурных герояў, прыдуманых ці дадуманых фактаў – тут толькі тое, што было ці адбывалася, што ведаў, бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, альбо ўведаў з дакументаў ці вартых даверу крыніцаў... А ўвогуле задумаешся іншы раз – і аж атарапеньне бярэ: за нейкіх-нейкіх пяцьдзесят аблётаў Зямлі вакол Сонца гэтак неўпрыкмет, незаўважна памянялася ўсё да непазнавальнасьці – і жывое, і нежывое, нават тое, што падавалася вечным і непарушным, непадуладным часу. Мусіць, толькі на схіле жыцьця дадзена так яскрава, амаль фізічна адчуваць хуткаплыннасьць і няўмольны бег Часу, ягоную шчымліва-балючую незваротнасьць, выразна і абвострана спасьцігаць невясёлую ісьціну: як не кожнаму зярнятку наканавана ўзрасьці коласам, так і ня кожнай справе рук тваіх даць плён. І прыходзіць разуменьне: усё зробленае табой добрае і благое працягвае жыць роўна столькі, наколькі зафіксавалася ў нечай памяці, колькі застаецца запатрабаваным людзьмі...

Книги из серии: Без серии

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500