Адна ноч

Адна ноч

Автор: Быков Василий Владимирович

Iх крыжастыя iмклiвыя ценi нечакана выслiзнулi з-за стромкiх, разбiтых мiнамi чарапiчных дахаў i абрынулi на горад iмпэтны грымотны рэў. Запаволiўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамi неба i, заўважыўшы, што ад блiжэйшага самалёта ўжо адвалiлiся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вулiцы. Некалькi доўгiх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы i рукаты баец у шапцы i цеснай старой гiмнасцёрцы, сцiснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулi ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спiну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка i звонка бразнула побач, i затым вулiца, шэрыя дамы i сквер патанулi ў вiхуры шызага пылу.

Просмотры
8
Рейтинг
7.0 - +
Язык
Русский
Версия
Полная

Описание

Васiль Быкаў Адна ноч 1 "Юнкерсы" з'явiлiся раптоўна. Iх крыжастыя iмклiвыя ценi нечакана выслiзнулi з-за стромкiх, разбiтых мiнамi чарапiчных дахаў i абрынулi на горад iмпэтны грымотны рэў. Запаволiўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамi неба i, заўважыўшы, што ад блiжэйшага самалёта ўжо адвалiлiся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вулiцы. Некалькi доўгiх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы i рукаты баец у шапцы i цеснай старой гiмнасцёрцы, сцiснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулi ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спiну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка i звонка бразнула побач, i затым вулiца, шэрыя дамы i сквер патанулi ў вiхуры шызага пылу. "Паўтонная, не меней", - падумаў Валока, выплёўваючы з рота пясок. Наўкола лапацела - ляскала аб дол каменне, цэгла, кавалкi асфальту; у паветры пыльнымi струменямi церушыла зямля; паволi асядаючы, доўга матлялiся дробныя лiсткi акацый, шматкi паперы, нейкае паленае рыззё. Недзе ўгары сярод дыму i рэву матораў прагрукацеў кулямёт - ад пашкрэбанага з балконамi дома насупраць сыпнула жарствой, i вялiкая, з бабовы струк, жоўтая куля, цокнуўшы па камянях, шалёна закруцiлася на тратуары. На чарговым заходзе зноў раўлi пiкiроўшчыкi.

Книги из серии: Без серии

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500