Салавей

Салавей

Автор: Бядуля Змітрок

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Просмотры
81
Рейтинг
5.0 - +
Язык
Русский
Версия
Полная

Описание

Частка I 1. Спевы салаўя Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу. Салоўка спявае. Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку? Яна сваімі спевамі давала натхненне (як даўней гаварылі) песнярам усіх краёў зямлі. Пакаленне за пакаленнем ткала шматмільную плахту вякоў, а салоўка ўсё спяваў ды спяваў, дыктаваў вершы рамантычна настроеным юнакам. Істужкаю гэтых вершаў можна аплятаць галу зямлі, як гліняны гляк дротам. Калі не верыце — папрабуйце! Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку? Яна вясной атуляе музыкай наш бярэзнік, брызгае ў месячную павуціну гучным вадаспадам разнастайных трэляў. Тады здаецца, што зоркі падаюць у хмызняк і звіняць срэбрам і шклом. Тады здаецца, што салаўіная песня застывае на лузе кроплямі расы, дыяментамі радасных слёз. Тады здаецца… Кожнаму ўсё па-свойму здаецца. А месяц — чырвоны, чырвоны. Вясновую ноч крывавіць. А часам ён сіні або іншага колеру.

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500