Нічые

Нічые

Автор: Федоренко Андрей Михайлович

Аповесць пра антыбальшавіцкі Слуцкам паўстанні 1920 гады. Польскае войска разбіла чырвоных пад Варшавай, тэрыторыю Беларусі ўжо ў які раз дзялілі суседнія дзяржавы. Паміж дзвюма лініямі франтоў утварылася палоска нейтральнай зоны, «нічыйная зямля», дзе і стала фармавацца Слуцкая брыгада, першае за ўсю гісторыю Беларусі армейскае фармаванне, якое на ўвесь свет абвясціла, што збіраецца выступаць на абарону не тэрыторыі ў складзе Расіі ці Польшчы, а Беларускай Рэспублікі як самастойнай юрыдычна-дзяржаўнай адзінкі...

Просмотры
93
Рейтинг
5.0 - +
Язык
Русский
Версия
Полная

Описание

Андрэй Федарэнка Нічые 14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе 4-й арміі разам з 3-м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Менска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27-ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ведаючы, ні што рабіць з гэтай велізарнай захопленай тэрыторыяй, ні з трафеямі, ні з масаю палонных (так, 4-я армія і 3-і конны корпус былі проста падараваны немцам - «інтэрніраваныя германскімі ўладамі», як напісана ў савецкіх кніжках па гісторыі), спынілася, а на наступны дзень, акурат 14 лістапада, быццам тая ж хваля, што пакрысе страціла сваю раз'ятраную сілу, пачало сплываць-адкатвацца назад, гатовае, аднак, у любы момант спыніцца ізноў - як толькі атрымаюцца належныя звесткі з Рыгі, дзе («цёмных дарог махляры») Іофе з Мануільскім ад Савецкай Расеі і Ўкраіны і Домбскі ад Польшчы каляровымі алоўкамі дзялілі мапу Ўсходняй Эўропы, крамсаючы і...

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500