Маці ўрагану

Маці ўрагану

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах. Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе. Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Просмотры
16
Рейтинг
5.0 - +
Язык
Русский
Версия
Полная

Описание

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах Становішча ў сумежных краінах і ў самой Рэчы Паспалітай, уключаючы Беларусь падчас паўстання Васіля Вашчылы. Некалькі апорных пунктаў для рэжысёрскай канцэпцыі Сялянскія хваляванні ў Крычаўскім старостве, вельмі доўгія і зацятыя, выбухнулі ў 1743–1744 гадах вядомым паўстаннем Вашчылы, накіраваным супраць адміністрацыі староства і супраць арандатараў, якім Геранім-Фларыян Радзівіл аддаў староства ў поўную ўладу (уласна кажучы, на паталоку й разрабаванне). Арандатар плоціць пэўную суму – а колькі ён пасля выб’е з мужыкоў, рамеснікаў і купцоў (якім, дарэчы, дазволена гандляваць толькі з арандатарам) – нікога не датычыцца. Так, за гадавую арэнду (1719–1720) Уладзіслаў Пятровіч выбіў з насельніцтва дадаткова 3500 талераў. Ваўкавіцкія (з 1725 па 1727 год) выбралі звыш нормы больш за 100 000 злотых. Асабліва пагоршылася становішча за час арандатарства братоў Гдаля і Шмуйлы Іцкавічаў. Гэтыя з 1736 па 1740 год выбралі звыш паложанага каля 700 тысяч злотых, а ўсяго за час арэнды аднялі (звыш інвентарнай нормы) і паклалі ў сваю кішэнь 1 298 909 злотых, 120 270 коп пянькі і г. д. і г. д.

Комментарии:

Оставить комментарий

0 / 500